Апошняе апытанне IFOP паказвае рэкордную падтрымку лідара нацыяналістаў. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў яна здолела б перамагчы практычна любога саперніка.
Даследаванне IFOP для штотыднёвіка "Valeurs Actuelles" ставіць Марын Ле Пен фаварытам у барацьбе за Елісейскі палац. Калі б выбары адбываліся сёння, то ў першым туры яе падтрымалі б 36 працэнтаў французаў. Гэта лепшы вынік для лідара нацыяналістаў за ўсю гісторыю правядзення сацыялагічных апытанняў. Яе галоўны канкурэнт - пакуль невядомы кандыдат ад цэнтрысцкага лагера - мог бы разлічваць на 22% галасоў.
Яшчэ больш здзіўляюць вынікі Ле Пэн у другім туры прэзідэнцкіх выбараў. Лідар нацыяналістаў перамагае самага папулярнага палітыка кіруючага лагеру — цяперашняга кіраўніка ўраду Габрыэля Атала з розніцай у два працэнтныя пункты. Ле Пен таксама лёгка перамагае лідара левых Жан-Люка Меланшона, набіраючы 64 працэнты галасоў.
Яе самым небяспечным сапернікам з'яўляецца былы прэм'ер-міністр Эдуар Філіп. У апытанні яны абодва набралі па 50 працэнтаў галасоў. «Перамога Марын Ле Пэн ніколі не была больш верагоднай, чым сёння», — заявіў дырэктар IFOP Жэром Фурке.
Гэта пацвярджаюць і іншыя апытанні. Марын Лё Пэн відавочна дамінуе ў рэйтынгу даверу, які нядаўна апублікавалі штодзённік «Le Figaro» і штотыднёвік «Le Point».
У сярэдзіне студзеня лідар нацыяналістаў пацвердзіла, што ў 2027 годзе мае намер балатавацца ў прэзідэнты ў чацвёрты раз.
ПР/юл